Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі ў Латвіі — 2:1
Матч "Еўрапейскага хакейнага выкліку" прайшоў 2 красавіка ў Маладзечне.
2 красавіка ў Маладзечне ў рамках "Еўрапейскага хакейнага выкліку" сустракаліся хакейныя зборныя Беларусі і Латвіі. Беларусы выйгралі з лікам 2:1 (1:0, 0:1, 1:0). Артур Гаўрус у большасці адкрыў лік на 19-й хвіліне, на 40-й госці закінулі шайбу ў адказ. У пачатку трэцяга перыяда 19-гадовы Мікіта Усціненка (на здымку) паставіў пераможную кропку.
Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Мільчакоў, Стасенка — Корабаў, Дзямагін — Калюжны — А. Касціцын, Лісавец — Шынкевіч, Гаўрус — Кавыршын — Кулакоў, Казнадзей — Хараманда, Сцяпанаў — Волкаў — Кітараў, Усціненка — Караў, Паўловіч — Карабанаў — Дзямкоў.
4 красавіка беларусы і латышы сустрэнуцца ў Лідзе. Як стала вядома, у суботу не згуляюць Калюжны, Кулакоў і Касціцын.
Фота: hcdinamo.by