Хатнія лакальныя сеткі абрэжуць па загадзе (дакумент)
Еўрарадыё здабыла дакумент-загад па знішчэнні самавольных камп’ютарных сетак у Мінску. Ён падпісаны дырэктарам МТІСу Бычковым і гендырэктарам “Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі” Васільевым. У дакуменце распісаныя дзеянні спецыяльных камісій на год наперад. У плане дзеянняў прапісана і афармленне пратаколаў аб адміністрацыйных парушэннях на адміністратараў сетак. Мы пагутарылі з галоўным інжынерам МТІСу Уладзімірам Папко. Ён распавёў Еўрарадыё пра тое, хто ўваходзіць у новыя камісіі, пра тое, чаму, на яго думку, за сеткі “ўзяліся”, і пра сваё стаўленне да новага загаду.
Камісія па сетках будзе складацца з прадстаўнікоў чатырох арганізацый.
Уладзімір Папко: “Туды ўваходзіць ЖРЭА – уладальнік дома, РАУС – сілавая структура, падатковая – кантралёр незаконных грошай, “Белтэлекам” – сувязісты, і МТІС. У кожным раёне павінен быць свой прадстаўнік ЖРЭА і па прадстаўніку з РАУС, падатковай, “Белтэлекаму” і нас. Але адказнае за ўсё ЖРЭА”.
Уладзімір Папко пацвердзіў Еўрарадыё, што легальных сетак у Мінску практычна няма.
Уладзімір Папко: “Хіба што некалькі штук. Напрыклад, “Дзелавая сетка” будуе сетку, у іх яна легальная”.
Новая камісія збіраецца не толькі рэзаць драты сетак, але і прыцягваць да адказнасці іх адміністратараў, калі тыя не падпарадкоўваюцца іх патрабаванням. Першая задача для камісіі – знішчыць сеткі.
У.П.: Прыярытэтнае – знайсці сеткі і знішчыць.
ERB: Але яны ж вельмі лёгка ўзнаўляюцца.
У.П.: Для гэтага ёсць падатковая – знайсці адміністратара і яго пакараць, і не будзе каму ўзнаўляць.
ERB:А хіба можна даказаць, што нейкі чалавек – адміністратар?
У.П.: Канешне.
ERB: Зразумела. Ну, а ўзамен будуць жа прапаноўваць нешта іншае, легальнае?
У.П.: Канешне. “Белтэлекам”, можа, пачне будаваць сеткі. Ёсць “дзелавая сетка” і ўсё астатняе – гэта ўсё “атожылкі” “Белтэлекаму”. “Байфлай”, які цяпер існуе, гэта ж таксама сетка.
Тэарэтычна, адміністратар сеткі можа яе ўзаконіць. Адкрыць ІП і сабраць безліч дакументаў. Але, здаецца, толькі тэарэтычна.
Уладзімір Папко: “У нас не забаронена. У нас нават можна сваю АТС будаваць. Але пакуль не здаралася, каб нехта пабудаваў. Ну вы ж разумееце: сядзіць, таксама, як мы, арганізацыя, якая з’яўляецца натуральным манапалістам. І вы хочаце ўлезці ў яго манаполію. Усе вагары ў яго. Як вы думаеце, улезеце? Вось так жа і з сеткамі”.
На пытанне Еўрарадыё, чаму за сеткі ўзяліся так сур’ёзна, Уладзімір Папко адказаў даволі канкрэтна.
Уладзімір Папко: “Патрэбныя падатковыя паступленні, я так гэта разумею. Там круціцца дастаткова шмат ужо грошай, гэта не сакрэт. Гэтыя грошы ідуць “міма касы”.
Галоўны інжынер кажа, што, магчыма, ён прыйдзе і ў свой дом і абрэжа там драты лакальнай сеткі.
- Уладзімір Міхайлавіч, а ў вас ёсць сетка?
- Я на “Байфлае”.
- А ў вашым доме?
- Напэўна, ёсць. І, калі быць правільным, то так – я ў сваім доме мушу першым выразаць яе. (пасміхаецца)
Але абсалютнай веры ў тое, што новы загад і новыя меры дадуць вынікі, Уладзімір Папко не мае. Хаця б таму, што абрэзаць драты бывае часам складаней, чым узнавіць іх.
Уладзімір Папко: “Я лічу, калі шчыра, што гэта мёртванароджаны загад. Для такога камісія гэтая, напрыклад, мусіць быць вельмі добра тэхнічна падкаваная. Паспрабуйце адчыніць шчыток у сваім доме і там разабрацца. Вы пачнеце рэзаць драты, як бы вы не парэзалі чагосьці легальнага! Там ліфт, дамафон… Ёсць дамы, дзе мы пабудавалі, напрыклад, сістэму перадачы даных уліку рэсурсаў – гэта цепланосьбіты, электраносьбіты… І там таксама мноства дратоў. І гледзячы на іх, не зразумела, што куды ідзе. Нават я са сваёй адукацыяй адразу не адрозню ўсё гэта. Я лічу, што ўсё заціхне і атрымацца тое ж, што са спадарожнікавымі талеркамі”.
З іншага боку, калі Мінгарвыканкам стварыў такую камісію і распісаў на год наперад, што ёй рабіць, ён будзе чакаць вынікаў і справаздач. Магчыма, графы “прымусовы дэмантаж” і “афармленне пратакола аб адміністрацыйным парушэнні” не застануцца пустымі.