Хаты старажытных жыхароў Брэста можа загубіць мох (фота)
Музей знаходзіцца на Паўднёвым востраве Брэсцкай крэпасці, на беразе Мухаўца. Хаціны старажытных жыхароў старажытнага Берасьця раскапаныя ў торфе на трохметровай глыбіні. Сёлета з-за цёплага надвор’я ў музеі парніковы эфект. У выніку на старажытнай драўніне з'явіўся мох. Супрацоўніца музею: "Вільготнасць вялікая. Сонца добра прапякае. Гэтага пазьбегнуць бадай што немагчыма. Мокрае ўсё".
Летась музей падтапіла, і адміністрацыя зрабіла дадатковы меліярацыйны калодзеж. Адрамантавалі і дах музея. Аднак сістэмы падтрымання тэмпературнага рэжыму няма.
Брэсцкі археалагічны музей унікальны для Еўропы, бо хаткі такой даўніны захаваліся толькі тут. У іншых археалагічных музеях — фрагменты арыгінальных пабудоваў і муляжы.