Хэдлайнерамі Дня Волі будуць "Крама" і "Дай Дарогу"
Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі-2020 (БНР-102) у Мінску агучыў спіс гуртоў, якія праспяваюць на мітынгу-канцэрце ў Мінску 22 сакавіка. Гэта беларускія гурты Zrabi, Naka, "Разбітае сэрца пацана" (РСП), "Крама", "Дай Дарогу", а таксама ўкраінскі гурт "Колір".
Песні будуць гучаць па-беларуску, па-руску і па-ўкраінску. Дарэчы, украінскі гурт "Колір" мае ў сваім рэпертуары дзве беларускамоўныя кампазіцыі.
Цяпер вызначаецца месца правядзення мітынгу-канцэрта, а таксама рыхтуецца яго праграма.
7 лютага арганізатары падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на пляцоўку, якая знаходзіцца ў “тусовачным” месцы горада і не ўваходзіць у пералік шасці месцаў, вызначаных для правядзення масавых мерапрыемстваў у сталіцы.
Таксама арганізатары мерапрыемства нагадваюць, што працягваецца збор сродкаў на святкаванне Дня Волі-2020 (БНР-102) на краўндфандынгавай пляцоўцы “МолаМола”. Цяпер сабрана 7% ад неабходнай сумы на мерапрыемства.
Грамадзяне Беларусі могуць ахвяраваць сродкі па спасылцы альбо прынесці іх з унясеннем у ведамасць на офіс БСДП на адрас: г. Мінск, вул. Кульман, 9-608.
Замежныя грамадзяне могуць ахвяраваць свае сродкі на рахунак:
Рахунак: PL90109018700000000142176050
Банк: Santander S.A. al. Jana Pawła II 35, 00-899 Warszawa, Poland
Мэта: Darowizna na cele statutowe (dzień wolności Białorusi)
Donation for statutory purposes (Belarus’ freedom day)
Ахвяраванне на статутныя мэты (Дзень волі, Беларусь)
FUNDACJA "BIAŁORUSKI DOM" Ul. Wiejska 13/3 00-480 Warszawa
У аргкамітэт па святкаванні Дня Волі-2020 уваходзяць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Рух “За Свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя “Зялёныя”, а таксама аргкамітэт партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.