Хірурга Сяргея Броўку арыштавалі на 30 сутак

Хірурга Сяргея Броўку арыштавалі на 30 сутак

Хірурга Сяргея Броўку арыштавалі на 30 сутак. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Як паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae, увечары 2 чэрвеня ў парку Цівалі ў Мінску міліцыя затрымала не менш за дзесяць чалавек. У пратаколах яны напісалі, што пратэстоўцы "пляскалі ў далоні і крычалі лозунгі".

3 чэрвеня справы затрыманых разглядаліся ў судзе Фрунзенскага раёна. Судзілі і 31-гадовага хірурга Сяргея Броўку. Сваю віну ён не прызнаў. Справу разглядала суддзя Марыя Ярохіна. Броўка распавёў, што прадаў сваю кватэру і павінен быў тэрмінова з'ехаць. Але каля парка Цівалі ўбачыў знаёмых і падышоў да іх паразмаўляць. Тады і з'явілася міліцыя.

Суддзя пацікавілася, куды будзе пераязджаць Броўка. "Пераязджаю ў Новую Баравую", — адказаў ён. "Ясна, можаце далей не працягваць. Пазіцыя ваша суду зразумелая", — заявіла Ярохіна і арыштавала хірурга.

У студзені сёлета Сяргея Броўку затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Ён адбываў 15-дзённы арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі