Ігар Бузоўскі стаў намеснікам міністра інфармацыі

Ігар Бузоўскі стаў намеснікам міністра інфармацыі

Ігар Бузоўскі стаў намеснікам міністра інфармацыі. Прызначэнне ўзгадніў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА. Бузоўскі — ураджэнец Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, яму 46 гадоў. Раней ён працаваў у галоўным ідэалагічным упраўленні Адміністрацыі прэзідэнта (у 2005-2010 гадах), ачольваў БРСМ (у 2010-2014 гадах), быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2014-2016), кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска (з сакавіка 2017-га). Больш падрабязна яго біяграфію гл. тут.

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч займае гэтую пасаду з верасня 2017 года, калі замяніў Лілію Ананіч. У студзені 2018-га намеснікам Карлюкевіча прызначылі Паўла Лёгкага, былога кіраўніка прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі