Ігумення Гаўрыіла ў Гродне вітала міліцыю: дарагія мае, не бойцеся!

Ігумення Гаўрыіла ў Гродне вітала міліцыю: дарагія мае, не бойцеся!

Ігумення Гаўрыіла з жаночага манастыра Гродна вітала ў абласным цэнтры кіраўніцтва мясцовай міліцыі. Яна дзякавала "ад імя сваіх прыхаджан і большай часткі праваслаўнай Царквы" за іх "нялёгкую працу ў гэты складаны час".

"Дарагія мае, усе людзі вам удзячныя за тое, што вы мужна, цвёрда, шчыра, аддана любіце сваю Радзіму, цытуе словы Гаўрыілы прэс-служба гродзенскай міліцыі. — Якія б ні былі ў нас у краіне ўнутраныя супярэчнасці, а яны не могуць не быць, таму што ўсе людзі розныя, — усё гэта пройдзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі