Ілан Маск стаў самым багатым чалавекам у сусветнай гісторыі
Ілан Маск / Reuters
Ілан Маск, кіраўнік кампаній Tesla і SpaceX, стаў самым багатым чалавекам у гісторыі, піша часопіс Forbs. Гэта стала магчымым дзякуючы рэзкаму падаражанню акцый Tesla.
У панядзелак яе акцыі выраслі больш чым на 13%. У выніку рынкавы кошт кампаніі перавысіў трыльён долараў, а капітал Маска за дзень павялічыўся на 41 мільярд і ў выніку перавысіў 272 мільярды долараў.
Маск і раней займаў пазіцыю самага багатага чалавека свету. У рэйтынгу за верасень яго капітал ацэньвалі ў больш чым 203,4 мільярда долараў.
На другім месцы ў рэйтынгу найбагацейшых людзей планеты — кіраўнік кампаніі Amazon Джэф Безас, на трэцім — генеральны дырэктар французскай групы кампаній LVMH (Louis Vuitton Moet Hennessy) Бернар Арно. У першую пяцёрку таксама ўваходзяць адзін з заснавальнікаў карпарацыі Microsoft Біл Гейтс і кіраўнік кампаніі Facebook Марк Цукерберг.
Маск заснаваў кампанія Tesla ў 2003 годзе. Першапачаткова яна займалася вытворчасцю электрамабіляў, аднак пазней кампанія пашырыла сферу інтарэсаў і стала распрацоўваць сонечныя батарэі, а таксама іншыя энерганакапільныя сістэмы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.