Імаверна, пад Лісічанскам загінула некалькі каліноўцаў

Імаверна, пад Лісічанскам загінула некалькі каліноўцаў

У баях пад Лісічанскам, імаверна, загінулі некалькі беларусаў з палка Кастуся Каліноўскага. Па інфармацыі Еўрарадыё, 11 байцоў палка знаходзіліся ў разведцы, калі сутыкнуліся з ворагам. Пяцёра з іх вярнуліся на месца дыслакацыі, шасцёра — не. 

Полк Каліноўскага пакуль паведамляе пра смерць кіраўніка батальёна "Волат" Івана "Брэста" Марчука і пра дваіх байцоў, якія апынуліся ў расійскім палоне, — гэта Ян "Тромблі" Дзюбейка і Сяргей "Клешч" Дзягцёў. Астатнія байцы зніклі. Расійскія тг-каналы паведамляюць, што яны забітыя. Полк Кастуся Каліноўскага не пацвярджае іх смерць, бо не выключае, што байцы жывыя.

Сярод зніклых беларусаў — Васіль Парфянкоў (пазыўны "Сябро"), Васіль Грудовік (пазыўны "Атам") і Вадзім Шатроў (пазыўны "Папік").

Паведамленне пра смерць Івана "Брэста" грунтуецца на фота, якое атрымаў полк, — на ім пабрацімы апазналі свайго мёртвага камандзіра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі