Інфляцыя ў Беларусі за месяц склала 0,5%
![Інфляцыя ў Беларусі за месяц склала 0,5%](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/45f75cd18729d1e4d3c927f8ee588e14.jpg.webp?itok=tG9azjVm)
У кастрычніку інфляцыя ў Беларусі склала 0,5%, інфармуе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Такая ж сітуацыя была і ў верасні.
Харчовыя тавары ў мінулым месяцы падаражэлі на 1% у параўнанні з вераснем. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,3%. Што да паслуг, то яны ў кастрычніку падаражэлі на 0,1%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.