У першы дзень жніўня ў Беларусі месцамі будзе да 29 градусаў цяпла
![Заслаўе пасля непагадзі, ліпень 2024-га](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/zasl.jpg.webp?itok=0yQVy9d7)
Заслаўе пасля непагадзі, ліпень 2024-га / pristalica.by
У чацвер, 1 жніўня, кароткачасовыя дажджы чакаюцца пераважна на паўночным усходзе Беларусі, у асобных раёнах у дзённыя гадзіны — навальніцы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 градусаў (у Мінску — ад +12 да +14), удзень — ад +20 да +26 (на Брэстчыне — да +29, у сталіцы — 22-24 цяпла).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў пятніцу.
![У першы дзень жніўня ў Беларусі месцамі будзе да 29 градусаў цяпла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/FPon2HbXX80.jpg.webp?itok=6Bht3L7D)
vk.com/belgidromet
![У першы дзень жніўня ў Беларусі месцамі будзе да 29 градусаў цяпла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/3Ws9icWktN8.jpg.webp?itok=RRs8w3sz)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.