Іосуб: У бюджэце курс долара на 2017 год — 2,12-2,22, але ўрад курсы не рэгулюе

Іосуб: У бюджэце курс долара на 2017 год — 2,12-2,22, але ўрад курсы не рэгулюе

У Палаце прадстаўнікоў пачаліся абмеркаванні бюджэту на наступны год. Прыняць яго хочуць да канца кастрычніка — старым складам парламента. Чаму так спяшаюцца — раней бюджэт прымалі ў апошнія дні снежня? Чаму беларускі ўрад узяў за аснову песімістычны праект бюджэту? Які курс долара будзе ў наступным годзе і як кошт расійскай нафты ўплывае на беларускі бюджэт? Стануць беларусы жыць лепш ці горш? Адказаць на гэтыя і іншыя пытанні ў студыю Еўрарадыё прыйшоў эканаміст, эксперт “Альпары” Вадзім Іосуб.

Цалкам размову з Вадзімам Іосубам можна паслухаць:

Найлепшыя цытаты з размовы:

З кулуараў парламента прыйшла інфармацыя, што пры горшым сцэнары інфляцыя ў наступным годзе можа дасягнуць 15-17%. Калі гэта праўда, гэта сведчыць пра планы ўраду ў наступным годзе павялічыць тарыфы ЖКГ, кошт праезду ў грамадскім транспарце.

Актывізавалі перамовы Мінска з МВФ па магчымым крэдыце, хутка да нас павінная прыехаць чарговая місія, і ўлады хочуць паказаць актыўную працу з бюджэтам на наступны год.

Распрацоўваюцца два варыянты бюджэту: аптымістычны і песімістычны, але за аснову ўзяты песімістычны прагноз, дзе сярэднегадавы кошт барэля нафты — 35 долараў.

Калі сярэднегадавы кошт барэля будзе 35 долараў, то расійскую эканоміку, на думку нашага ўраду, чакае зніжэнне на 1%, а беларуская вырасце на 0,2%. Што можа быць драйверам гэтага хай сабе і невялікага росту, незразумела.

Прыняты за аснову кошт нафты падаецца вельмі песімістычным, я б абазначыў калідор ад 35 да 60 долараў за барэль, і ўнутры гэтага калідора можа быць усё што заўгодна.

Прыбыткі ад перапрацоўкі нафты вельмі важныя для беларускага бюджэту, і чым ніжэйшы кошт нафты, тым ніжэйшая маржа ад нафтаперапрацоўкі: менш валюты паступае ў краіну ад продажу гэтых нафтапрадуктаў, нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы менш плацяць падаткаў у казну, зніжаюцца пошліны на экспарт нафтапрадуктаў і, нарэшце, праз нізкія цэны Расія ўсё бяднее, а гэта найважнейшы рынак збыту беларускіх тавараў.

Пры першапачатковых прагнозах інфляцыі ў 9% агучвалася, што намінальныя даходы насельніцтва могуць вырасці на 10,5%, але новыя лічбы інфляцыі пры старых лічбах намінальных даходаў, і ў выніку ўсе мы збяднеем у рэальных адносінах — прыблізна на 6%.

Прагназуецца, што курс долара на канец наступнага года будзе ад 2,12 да 2,22 рубля за долар. Але ж урад цяпер курса валют не рэгулюе, і ў прынцыпе трэба быць гатовым да таго, што курс будзе моцна адрознівацца ад закладзенага ў бюджэт.

Фота Алеся Пілецкага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі