Іран і краіны “шасцёркі” дамовіліся пра антыядзерную праграму (відэа)

Іран і краіны “шасцёркі”, куды ўваходзяць ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, Германія, Кітай і Расія, дасягнулі пагаднення па іранскай ядзернай праграме ў абмен на адмену санкцыяў супраць Тэгерана. Як паведамляе ВВС са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы, Іран дапусціць інспектараў МАГАТЭ на свае аб’екты, а краіны захаду ў сваю чаргу будуць паступова адмяняць санкцыі.
 
Пры гэтым інспектары павінны будуць абгрунтоўваць свае візіты і не атрымаюць права доступу на ядзерныя аб’екты ў любы час.

У Вене праходзіць сустрэча міністраў замежных справаў краін “шасцёркі”, якая павінна паставіць кропку ў шматгадовых перамовах па ядзернай праграме Тэгерана. Чакаецца, што пасля яе завяршэння будзе афіцыйна абвешчана аб дасягненні пагаднення.

Крызіс у адносінах паміж Іранам і краінамі Захаду ў сувязі з яго ядзернай праграмай доўжыцца ўжо 13 гадоў. На Захадзе падазраюць, што Іран спрабуе стварыць сваю ядзерную зброю, але Тэгеран гэта катэгарычна адмаўляе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі