Іран пачаў пастаўляць у Расію бронекамізэлькі і каскі

Украінцы рыхтуюцца нанесці ўдар / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Украінцы рыхтуюцца нанесці ўдар / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Іран пачаў пастаўляць у Расію бронекамізэлькі і каскі. Імі будуць забяспечваць мабілізаваных у расійскую армію, паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны. Па яго даных, згаданая амуніцыя (1500 бронекамізэлек і столькі ж касак) знаходзіцца на складзе ў Белгарадскай вобласці РФ. У бліжэйшы час яе атрымаюць мабілізаваныя.

Украінская выведка адзначае, што Расія пайшла на такі крок з-за "няздольнасці забяспечыць новую хвалю мабілізаваных неабходнай амуніцыяй уласнай вытворчасці".

Таксама ў Кіеве стала вядома, што Іран накіраваў у Расію новую групу інструктараў. Яны павінны дапамагаць расіянам у баявым выкарыстанні беспілотнікаў новага тыпу — Arash-2, а таксама іранскіх ракет класу "зямля-зямля". Пастаўкі іх таксама чакаюцца.

Іранскія інструктары ўжо дапамагалі расійскай арміі ва Украіне (найперш у выкарыстанні баявых беспілотнікаў Shahed-136 і Mohajer-6) і, па ўкраінскіх даных, панеслі першыя страты пад абстрэламі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі