Іван Кірчук абвясціў пра збор грошай на фолк-фэнтэзі кнігу пра магію і рытуалы
Вядомы беларускі этнограф, фалькларыст і музыкант Іван Кірчук напісаў фолк-фэнтэзі кнігу пра магію, рытуалы і блуканні Душы. Яна напісаная па-руску і называецца “Города восхождений”, а таксама аздобленая рытуальнымі малюнкамі і графікай мастака Міраўлада Палачыча. Для выдання кнігі Іван Кірчук запусціў краўдфандынгавую кампанію на сайце talaka.org. Падтрымаць аўтара можна ад 3 рублёў да 5 тысяч! Збор грошай працягнецца роўна 40 дзён. Чаму сваю трэцюю кнігу Кірчук напісаў па-руску і адкуль узялося натхненне на апісанне магічных рытуалаў і фантастычных палётаў па розных гарадах свету — пра гэта аўтар распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё.