"Троіца" прадстаўляе новае відэа "Шчадруха" і разыгрывае квіток на свой канцэрт
Напярэдадні прэм'еры новага альбома "Цар-Агонь" этна-трыа "Троіца" прадстаўляе на Еўрарадыё жартаўлівае відэа да песні "Шчадруха". Ролік зняты падчас летніх гастроляў "Троіцы" па Германіі.
"Цар-Агонь" — сёмая па ліку кружэлка ў дыскаграфіі этна-трыа. Па словах музыкаў, альбом атрымаўся інтымным па гуку, маўляў, слухачу пры праслухоўванні будзе падавацца, што музыкі граюць у суседнім пакоі драўлянай вясковай хаты.
Канцэртная прэзентацыя "Цар-Агню" адбудзецца 27 верасня ў Вялікай зале філармоніі. Раніцай у гэты дзень, у 11.05, лідар каманды Іван Кірчук завітае ў жывы эфір Еўрарадыё і адкажа на пытанні слухачоў Еўрарадыё. Аўтар лепшага атрымае запрашальнік на канцэрт у філармоніі. Не прапусціце.