Іван Ургант ацаніў "зарад энергіі" ад палкоўніка Крываносава

Андрэй Крываносаў / скрыншот відэа​
Андрэй Крываносаў / скрыншот відэа​

Расійскі шоумэн Іван Ургант адрэагаваў на відэа, якое з'явілася на днях у сацсетках. У апублікаваным роліку ваенкам Гомельскай вобласці палкоўнік Андрэй Крываносаў, паводле яго слоў, "дзеліцца з вайскоўцамі Гомельскага гарнізона зарадам энергіі і рашучасці, атрыманым ад галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі". З Лукашэнкам ён бачыўся на Усебеларускім народным сходзе. 

Ролік паказалі ў "Вячэрнім Урганце", пасля чаго шоумэн, ледзь стрымліваючы смех, прызнаўся, што рады за беларускае войска, дзе, нягледзячы на каранавірус і закрытыя межы, няма праблем з пастаўкамі харчавання.

"У добрай форме знаходзіцца войска", — адзначыў Іван Ургант.

Пры гэтым шоумэн выказаў шкадаванне, што Аляксандр Лукашэнка не пацалаваў ваенкама. "Вось гэта шкада. Таму што вось гэтае відэа я б таксама паглядзеў", — прызнаўся Ургант.

Энергіяй і рашучасцю — праз поціск рукі пад камеры — Крываносаў таксама падзяліўся і з асабістым саставам Гомельскага УУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі