Іванкоў пакідае вялікі спорт

Іван Іванкоў сыходзіць са спорту. Днямі самы паспяховы з часоў Віталя Шчэрбы беларускі гімнаст заявіў пра завяршэнне кар’еры.

Па словах спартоўцы, ён стаміўся і больш не можа трымацца на тым узроўні, які б дазволіў яму разлічваць на сур’ёзныя вынікі.
Галоўны трэнер нашай зборнай па гімнастыцы Віктар Дойлідаў выказаў меркаванне, што адной з апошніх кропляў, якія паўплывалі на рашэнне спартоўцы, стала тое, што для суддзяў ужо не існуе “караля гімнастыкі” Івана Іванкова, а ёсць проста адзін са шматлікіх узроставых спартоўцаў, якім не так проста адаптавацца да новых прынцыпаў судзейства.

Пасля завяршэння кар’еры Іванкоў спадзяецца застацца ў беларускім спорце, аднак пакуль не ведае, у якім аплуа, як паведамляе газета “Беларусь сегодня”.

Фота — photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі