Ізраільцянін аб'явіў узнагароду за арышт карнікаў, якія яго катававалі ў РБ

Затрыманне пратэстоўца ў Мінску ў 2020-м / З архіва Еўрарадыё

Затрыманне пратэстоўца ў Мінску ў 2020-м / З архіва Еўрарадыё

Ізраільцянін Аляксандр Фруман аб'явіў узнагароду за арышт карнікаў, якія яго катавалі ў Беларусі пасля затрымання 10 жніўня 2020 года — у Савецкім РУУС Мінска і турме ў Жодзіне. З дапамогай кіберпартызанаў ён высветліў іх асобы. У спісе 9 сілавікоў. Фруман зрабіў на сваім сайце нечаканую для нашых часоў абвестку. Дапамогу ў арышце згаданых міліцыянераў ён ацаніў у $25 тысяч. 

Аляксандр Фруман нарадзіўся ў Беларусі, але даўно ўжо пераехаў у Ізраіль і стаў грамадзянінам гэтай краіны. 10 жніўня 2020-га ён разам з жонкай ішоў па праспекце Незалежнасці ў Мінску — і сфатаграфаваў аўтобус, у якім былі сілавікі. Да яго адразу падбеглі невядомыя ў чорным. "Нас збілі і кінулі ў аўтазак, працягваючы наносіць удары дубінкамі", расказваў ён пра пачатак той жахлівай гісторыі. На просьбу патэлефанаваць у амбасаду адказвалі лаянкай і антысеміцкімі жартамі. На волю мужчына выйшаў толькі праз трое сутак.

Ізраільцянін аб'явіў узнагароду за арышт карнікаў, якія яго катававалі ў РБ
t.me/cpartisans/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі