J:МОРС выпусцілі кліп на песню "Бывай": пра "знешнюю" і "ўнутраную" эміграцыю
J:МОРС выпусцілі кліп на песню "Бывай". Яна прысвечана "знешняй" і "ўнутранай" эміграцыі, якую беларусы перажываюць пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Песня рамантычная і адначасова вельмі сур'ёзная.
"Дарагія і блізкія па духу людзі пакуюць валізкі, ўсаджваюць дзяцей на задняе сядзенне і знікаюць з майго жыцця, — піша ў Facebook лідар гурта Уладзімір Пугач. — Застаюцца халодныя асірацелыя прасторы... Застаецца надзея, што рана ці позна, мы зноў сустрэнемся на радзіме".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.