Уладзімір Пугач заняўся выпускам беларускіх аўдыякніг
Уладзімір Пугач
Лідар гурта "J:Moрс" Уладзімір Пугач заняўся выданнем беларускіх аўдыякніг. Пакуль агучана толькі тры: Вацлаў Ластоўскі "Кароткая гісторыя Беларусі", Ігнацій Яцкоўскі "Аповесць з майго часу" і Ігнат Абдзіраловіч "Адвечным шляхам". Кнігі начыталі актор Алег Гарбуз, а таксама музыка Аляксандр Памідораў.
Выдавецтва назвалі Litaralna. Яно апісвае сябе як "каманда энтузіястаў, аб'яднаных важнай мэтай — захаваннем і папулярызацыяй беларускай моўнай спадчыны: літаратуры, перыёдыкі, значных помнікаў беларускай думкі".
У планах каманды — агучыць і аблічбаваць значныя творы беларускай літаратуры, а таксама артыкулы са старых газет і часопісаў, заканадаўчых актаў і апублікаваных прыватных лістоў. Акрамя таго выдавецтва зацікаўленае ў творах сучасных беларускіх аўтараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.