Мінінфармацыі заблакавала сайт з беларускімі аўдыякнігамі

Чыноўнікам Мінінфармацыі не спадабаўся сайт з беларускімі аўдыякнігамі / pixabay.com
Чыноўнікам Мінінфармацыі не спадабаўся сайт з беларускімі аўдыякнігамі / pixabay.com

Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да сайта audiobooks.by. Карыстальнікам з Беларусі паказваюць заглушку: "Доступ да рэсурсу абмежаваны дзеля выканання рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь".

Трапіць на сайт цяпер можна толькі з-за мяжы або праз VPN. Пры гэтым сайт працягвае працаваць праз кірылічны адрас аўдыякнігі.бел.

Audiobooks.by — гэта навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў. Сайт не змяшчае самі кнігі, а публікуе спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць ці набыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі