Гудбай, 2022-гі: Лукашук, Вольскі і Пугач пра Амерыку і вынікі года
Лявон Вольскі, Уладзімір Пугач, Зміцер Лукашук разам з музыкамі гуртоў Volski i J:Морс у Чыкага, кастрычнік 2022 года / асабісты архіў
Увосень 2022-га беларускі культурніцкі дэсант на чале з музыкамі Лявонам Вольскім, Уладзімірам Пугачам і рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком высадзіліся на ўсходнім узбярэжжы Злучаных штатаў Амерыкі і рушылі ў амерыканскі тур. Вольскі з Пугачам ігралі канцэрты са сваімі гуртамі Volski i J:Морс, а Лукашук гэтыя канцэрты вёў і прэзентаваў свае кніжкі пра беларускую нацыянальную ідэю, створаныя на аснове інтэрв'ю з крутымі беларусамі для праграмы "Ідэя Х" на Еўрарадыё.
З Амерыкі творцы даўно вярнуліся, пераасэнсавалі тое, што ўбачылі. У жывым эфіры Еўрарадыё яны падзяліліся ўспамінамі і думкамі пра заакеанскую публіку і тамашняе жыццё, а заадно паразважалі, якім стаўся для іх асабіста, для беларусаў і для свету сыходзячы 2022-гі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.