Каб чытаць перапіску TUT.by, следчыя падключыліся да акаўнта аднаго з рэдактараў
Каб чытаць перапіску TUT.by, следчыя падключыліся да акаўнта ў Telegram аднаго з рэдактараў. Адбылося гэта летась ужо пасля таго, як прайшлі ператрусы і затрыманні па "справе БЕЛТА". Тэлефон у Дзмітрыя Бобрыка быў забраны праваахоўнікамі і яго выкарысталі. Пра гэта стала вядома на судзе над галоўным рэдактарам партала Марынай Золатавай, які працягваецца ў Мінску. У панядзелак ідзе вывучэнне пісьмовых матэрыялаў справы.
Золатаву вінавацяць у "бяздзеянні службовай асобы".