Каб трапіць у Арменію, казах паказаў у Беларусі фальшывы расійскі пашпарт
Праверка дакументаў / vk.com/gpkgovby
У Беларусі затрымалі грамадзяніна Казахстана. Увечары 27 жніўня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск ён афармляўся на рэйс у Ерэван. Падчас праверкі дакументаў узніклі пытанні да дакумента — ўнутранага пашпарта грамадзяніна РФ. Высветлілася, што ён цалкам падроблены — усе старонкі былі імітаваныя пад сапраўдны ўзор, выкананы на звычайнай аргтэхніцы.
Памежнікі праверылі асабістыя рэчы мужчыны і знайшлі ў іх пашпарт грамадзяніна Казахстана. Высветлілася, што яму забароены ўезд у Арменію, і ён паспрабаваў абыйсці закон.
Казаха адправілі на Акрэсціна. За спробу незаконнага перасячэння мяжы яму пагражае штраф і дэпартацыя, а за падробку дакумента прадугледжана крымінальная адказнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.