Кабякоў: Расійскі рубель можа атрымаць статус рэгіянальнай валюты

Расійскаму рублю можа быць нададзены статус рэгіянальнай валюты ў сувязі з пераходам на яго ў разліках за расійскія энерганосьбіты.
Аб гэтым заявіў журналістам у Лондане віцэ-прэм'ер ураду Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра тое, што расійскі рубель можа стаць рэзервовай валютай у краінах СНД.

Пры гэтым Кабякоў пацвердзіў, што такім чынам краіны, якія разлічваюцца ў расійскіх рублях, будуць вымушаныя павялічваць долю расійскай валюты ў золатавалютных рэзервах.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі