Каламойскі: Украіне варта абвясціць дэфолт
Украінскі бізнэсмен Ігар Каламойскі мяркуе, што новы прэзідэнт Уладзімір Зяленскі павінен абвясціць дэфолт, каб спісаць замежную пазыку. Такую думку ён выказаў у інтэрв’ю газеце Financial Times, піша РБК.
У якасці прыкладу для пераймання Каламойскі называе Грэцыю і яе стаўленне да крэдытораў. У 2015 годзе Грэцыя своечасова не выплаціла Міжнароднаму валютнага фонду (МВФ) €1,6 млрд, што эквівалентна дэфолту.
Каламойскі мяркуе, што Украіне не трэба баяцца дэфолту і прыводзіць таксама прыклад Аргенціны, якая неаднаразова яго абнаўляла і ў выніку рэструктурызавала запазычанасць.
Па словах бізнэсмэна, перамога Зяленскага на выбарах прэзідэнта кажа пра тое, што грамадзяне краіны хочуць адпачыць ад рэформаў, якіх патрабуе МВФ. “Калі Зяленскі будзе слухаць захад і не стане рабіць уласных прызначэнняў, то ён скончыць як Парашэнка. У яго будзе той жа ўзровень падтрымкі — 5, 10 ці 15% замест 73”, — разважае Каламойскі.