Калекцыянер купіў танк Т-54 і знайшоў у ім пяць залатых зліткаў (фота)
Калекцыянер Нік Мід, жыхар Вялікабрытаніі, купіў на eBay савецкі танк Т-54 і знайшоў у ім пяць залатых зліткаў. Яны былі схаваныя ў паліўны бак. На знаходку Мід натрапіў, калі разам з механікам разбіраў танк, каб пераканацца, што ў ім не засталося боепрыпасаў. Мяркуецца, што золата схавалі іракскія салдаты, якія займаліся марадзёрствам падчас вайны ў Кувейце ў пачатку 1990-х. Танк быў захоплены ў іх і пасля трапіў у Вялікабрытанію.
Як піша брытанскае выданне The Sun, танк каштаваў калекцыянеру 30 тысяч фунтаў стэрлінгаў, а золата каштуе больш за 2 млн фунтаў стэрлінгаў. Праўда, яго забрала паліцыя, якая пакінула распіску. Ці атрымае калекцыянер нейкае ўзнагароджанне, пакуль невядома.
Фота: News Group Newspapers Ltd