Калеснікава, Знак і Салей прызнаныя палітвязнямі

Калеснікава, Знак і Салей прызнаныя палітвязнямі

Максім Знак, Марыя Калеснікава і Ілля Салей прызнаныя палітвязнямі. Пра гэта заявілі прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый. Яны патрабуюць неадкладнага вызвалення Калеснікавай, Знака і Салея, спынення крымінальнага пераследу, неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, а таксама спынення палітычных рэпрэсій і гвалту ў нашай краіне.

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава, юрысты Максім Знак і Ілля Салей праходзяць падазраванымі па крымінальнай справе "аб спробе захопу ўлады".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі