Калі Польшча і краіны Балтыі вырашаць, ці закрываць мяжу з Беларуссю? Ёсць дата
Польшча, Літва, Латвія і Эстонія абмеркавалі магчымасць поўнага закрыцця ўсіх памежных пунктаў з Беларуссю, піша агенцтва "Анадолу" са спасылкай на літоўскае агенцтва LRT.
Канчатковае рашэнне будзе прынятае на перамовах у Варшаве 28 жніўня. Такое меркаванне выказала міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ.
Раней у мінулым месяцы Польшча заявіла, што ў выпадку "сур'ёзных інцыдэнтаў" з вагнераўцамі, краіны-суседзі могуць прыняць кансалідаванае рашэнне аб поўным закрыцці ўсіх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.
Сёння ўрад Літвы абвясціў, што з пятніцы закрые два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю.
Польшча, Латвія і Літва ўмацоўваюць мяжу, спасылаючыся як на няспынны міграцыйны крызіс, так і на небяспеку, якую ствараюць баевікі ПВК "Вагнер", што рэлакаваліся ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.