Каліноўцы распавялі пра ўдзел у вызваленні ўкраінскай тэрыторыі пад Харкавам

Полк Каліноўскага ваюе ва Украіне з 2022 года

Полк Каліноўскага ваюе ва Украіне з 2022 года / facebook.com/kalinouskipolk/

Ваяры Палка Каліноўскага распавялі пра свой актыўны ўдзел у вызваленні ўкраінскай тэрыторыі каля населенага пункта Ліпцы на Харкаўшчыне. Яны там дзейнічалі разам з украінскімі падраздзяленнямі.

"У выніку працы ўсіх падраздзяленняў Палка ў дадзеным сектары былі ліквідаваныя дзясяткі расійскіх акупантаў, некалькі ўзятыя ў палон, знішчаны і пашкоджаны некалькі адзінак варожай тэхнікі, мінамёты і гарматы", — паведамляюць каліноўцы.

Баі ў раёне Ліпцоў ідуць з траўня 2024-га, калі туды прарваліся расійскія войскі. Ім стаяла задача стварэнне на Харкаўшчыне "буфернай зоны". Аднак расіян спынілі і пачалі паступова выціскаць да мяжы з РФ.

Каліноўцы распавялі пра ўдзел у вызваленні ўкраінскай тэрыторыі пад Харкавам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі