"Каліноўцы" ўзялі ў палон двух "вагнераўцаў"

Палонныя "вагнераўцы" / кадр з відэа
Палонныя "вагнераўцы" / кадр з відэа

Байцы палка Каліноўскага ўзялі ў палон двух удзельнікаў ПВК "Вагнер".

Як паведамляе прэс-служба палка, палонных узялі ваяры падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова.

"Папоўнілі абменны фонд і павялічылі шансы на абмен нашых герояў, якія знаходзяцца ў закладніках у РФ-іі", — піша прэс-служба палка.

Палонныя "вагнераўцы" на відэа просяць абмяняць іх на беларускіх байцоў, якія трапілі ў палон да расіянаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі