Каля аэрапорта ў Кабуле адбыўся магутны выбух
Каля аэрапорта ў Кабуле прагрымеў магутны выбух, паведамляе журналіст выдання Politico Дэніэл Ліпман. Гэта пацвердзіў і Пентагон.
Паведамляецца пра як мінімум двух загінулых і не менш за 15 пацярпелых, перадае БЕЛТА.
Паводле папярэдніх звестак, яго ўчыніў тэрарыст-смяротнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.