Каля ГЦ “Замак” у Мінску пад коламі грузавіка загінула дзяўчынка

Каля ГЦ “Замак” у Мінску пад коламі грузавіка загінула дзяўчынка

11-гадовая дзяўчынка загінула пад коламі грузавіка ля гандлёвага цэнтру “Замак” у Мінску. Як перадае TUT.by, здарэнне адбылося сёння каля 16.30 на пешаходным пераходзе. Яшчэ некалькі чалавек пацярпелі, чацвёра — у лякарні. Сярод пацярпелых ёсць 7-гадовае дзіця.

Паводле папярэдняй інфармацыі, грузавік ЗІЛ уехаў у пешаходаў, калі яны пераходзілі праезную частку на зялёны сігнал святлафора. Кіроўца сцвярджае, што падчас пад’езду да “зебры” ў яго машыне адмовілі тармазы. Паведамляецца, што шафёр быў цвярозы

 

Каля ГЦ “Замак” у Мінску пад коламі грузавіка загінула дзяўчынка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі