Каля мяжы з Беларуссю адбыліся антытэрарыстычныя вучэнні ўкраінцаў
Украіна правяла антытэрарыстычныя вучэнні каля мяжы з Беларуссю, паведамляе прэс-служба ўкраінскіх памежнікаў. Яны прайшлі ў Чарнігаўскай вобласці.
Удзел у іх узялі падраздзяленні памежнай службы, узброеных сілаў, СБУ, Нацгвардыі ды паліцыі.
Паводле легенды, у прымежны раён Чарнігаўшчыны трапіла дыверсійна-разведвальная група. Яе нейтралізацыяй і займаліся ўдзельнікі вучэнняў.
Нагадаем, што ў Беларусі рыхтуюцца сумесныя з Расіяй вайсковыя вучэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.