Каля мяжы з Літвой паставілі блокпост з танкам і БМП

Блокпост

Блокпост / "Ваяр"

На мяжы з Літвой беларускія вайскоўцы паставілі блокпост з танкам і БМП.

Як заўважыў "Беларускі Гаюн", блокпост з'явіўся на трасе М7, за 10 км ад КПП Каменны Лог —Мядзінінкай. Службу там нясуць вайскоўцы 19-й механізаванай брыгады, якія прыбылі ў Ашмянскі раён у рамках праверкі боегатоўнасці Узброеных Сілаў.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, вайскоўцы брыгады "вырушылі з раёна засяроджвання ў баявыя парадкі" і прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач. Блокпост прыкрываюць замаскаваныя танк Т-72Б і баявая машына пяхоты БМП-2. Фатаздымак блокпоста апублікавала прэс-служба вайсковага ведамства.

Пра надгляд машын, якія праязджаюць праз блокпост, пакуль не інфармацыі няма.

Каля мяжы з Літвой паставілі блокпост з танкам і БМП
Блокпост / "Ваяр"
Каля мяжы з Літвой паставілі блокпост з танкам і БМП
Блокпост / "Ваяр"
Каля мяжы з Літвой паставілі блокпост з танкам і БМП
Блокпост / "Ваяр"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі