Каля прахадной МТЗ адбылося шоў трактароў (фота)
Увечары 30 снежня каля прахадной Мінскага трактарнага заводу адбылося незвычайнае шоў.
Як піша onliner.by, у якасці навагодняга свята кіраўніцтва заводу арганізавала сапраўдны парад трактароў каля прахадной. На трактарах, упрыгожаных гірляндамі, елачкамі і мішурой, ехалі Дзяды Марозы. Потым сярод трактароў быў абраны найлепш упрыгожаны. Пераможцы атрымалі прыз — кававарку.
Пакуль на сцэне выступалі артысты, гледачы маглі сфатаграфавацца каля ўпрыгожаных трактароў. А пасля выступу Аляксандра Саладухі шоў скончылася святочным феерверкам.
Фота: onliner.by