Калядная мілата: як людзі па ўсім свеце пераапранаюцца ў Санта-Клаўсаў
Штогод на Каляды і Новы Год людзі па ўсім свеце пераапранаюцца ў Санта Клаўсаў, Дзедаў Марозаў і ў іншых калядных персанажаў. Вірус барадача ў чырвоным камзоле сядзіць у кожным мужчыне, і ніколі не ведаеш, на які Новы год ён прачнецца. А супраціўляцца яму немагчыма! І вось, ты ўжо прыклейваеш сівую бараду і ўліваешся ў шэрагі магутных старцаў.
Еўрарадыё сабрала самыя цікавыя фатаграфіі святкавання Новага года і Каляд з усяго свету.
Парад Дзедаў Марозаў у Мінску прайшоў 24 снежня і 25 у Магілёве. Па цэнтры сталіцы прайшло каля 250 барадачоў “ад прадпрыемстваў і навучальных устаноў горада”. У шэсці ўзялі ўдзел Снягуркі, Снегавікі, Гномы, Санта-Клаўсы, героі дзіцячых казак і іншыя персанажы.
А больш важных навін слухайце ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ: