Каманда Лукашэнкі зноў абыграла Расію

Каманда Лукашэнкі зноў абыграла Расію

Каманда Аляксандра Лукашэнкі выйграла XVI Калядны міжнародны хакейны турнір сярод аматараў. У аўторак на "Чыжоўка-Арэне" ў фінальным матчы была абыграна зборная Расіі — 4:1 (1:0, 1:1, 2:0). У паядынку паспеў паўдзельнічаць трэнер мінскага "Дынама" Міхаіл Грабоўскі, каманда якога на "Мінск-Арэне" пацярпела ганебнае паражэнне ад кітайскага "Куньлуня" (1:5), і нават закінуў адну шайбу.

Каманда кіраўніка дзяржавы перамагла на Калядным турніры 13-ы раз. Летась у фінале таксама былі абыграныя раісяне (8:5).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі