Камандзір дывізіі сабраў расійскіх вайскоўцаў перад прылётам ракеты HIMARS
HIMARS наносіць удар / Ілюстрацыйнае фота АР
Камандзір дывізіі прамаўляў перад расійскімі байцамі, калі прыляцела ракета HIMARS. Пра гэтае здарэнне на фронце пад Крамянной ва Украіне з абурэннем пішуць расійскія "ваенкары". Яго яны называюць "трагічным інцыдэнтам". Па іх версіі, камандзір дывізіі загадаў сабраць у адным месцы вялікую колькасць вайскоўцаў, каб іх "натхніць" перад наступам. Але выйшла інакш. Пакуль чакалі камандзіра, прайшлі дзве гадзіны. За гэты час украінцы даведаліся пра "сход" і нанеслі ўдар ракетамі HIMARS і артылерыяй.
Можна меркаваць, што як мінімум дзясяткі расіян загінулі, яшчэ больш было паранена.
Адзін з "ваенкараў" заклікае за падобнае камандзіраў расстрэльваць.
Днямі стала вядома, што ва Украіне ў выніку ўкраінскага ракетнага ўдару загінуў начальнік штабу 35-й агульнавайсковай арміі РФ генерал-маёр Сяргей Гарачоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.