Камандзіра батальёна "Самалі" забілі стрэлам з агнямёта
Камандзіра батальёна "Самалі" Міхаіла Таўстых больш вядомага пад пазыўным "Гіві" забілі стрэлам з агнямёта "Чмель". У той час ён знаходзіўся ў сваім кабінеце на базе ўзброенага фармавання. У Данецку заяўляюць, што тэракт здзейсніла ўкраінская дыверсійна-разведвальная група. У Кіеве афіцыйныя асобы кажуць, што правяраюць інфармацыю пра смерць "Гіві".
Міхаіл Таўстых — ураджэнец украінскага горада Ілавайск. Яму было 36 гадоў. Мянушку "Гіві" ён выбраў сабе падчас службы ва ўкраінскім войску. З 2014 года Таўстых актыўна ўдзельнічаў у баях супраць украінскіх войскаў на Данбасе, атрымаў ад кіраўніцтва самабвешчанай "ДНР" званне "палкоўніка". Вядомае яго жорсткае стаўленне да ўкраінскіх палонных. "Гіві" быў сябрам іншага вядомага палявога камандзіра "Матаролы", якога ўзарвалі ў Данецку ў ліфце ў кастрычніку 2016 года.