Кампанія-2025: перавыбары Лукашэнкі і бязвыбары Ціханоўскай — эфір

Вадзім Мажэйка / Еўрарадыё

Вадзім Мажэйка / Еўрарадыё

Пачаўшы з так званага “адзінага дня галасавання”, на якім працэдуру прызначэння прайшлі “дэпутаты” мясцовых саветаў і Палаты прадстаўнікоў, рэжым не суцішыўся і адразу пачаў “фармаваць” склад Усебеларускага народнага сходу. Адначасова прапаганда актыўна прасоўвае тэму “прэзідэнцкіх выбараў”. На якія Лукашэнка то “скажыце ім, што пайду”, то, апамятаўшыся — чарговы раз “я ўлады наеўся”. А вось у дэмакратычных сілах нічога, што можна было б гэтай “выбарчай кампаніі” рэжыму супрацьпаставіць, не адбываецца.

Чаму лукашэнкаўцы так рана пачалі рыхтавацца да “электаральнага” 2025 года і чаго ад тых “выбараў” чакаць? Якую ролю ў структуры рэжыму будзе выконваць Усебеларускі народны сход і навошта ён Лукашэнку? Ці гатовыя дэмсілы да 2025 года, у якім стане яны цяпер і якіх зменаў патрабуюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактар "Беларускага Штогодніка" Вадзім Мажэйка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі