Кампанія Boeing ліквідуе сваю беларускую "дачку"
"Боінг" авіякампаніі "Белавія" / belavia.by
Кампанія Boeing ліквідуе сваю беларускую "дачку", паведамляе reform.by.
Рашэнне пра ліквідацыю ТАА "Боінг БЛР" было прынятае 1 сакавіка 2023 года. Цяпер юрыдычная асоба знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.
Цікава, што створаная кампанія "Боінг БЛР" была ў кастрычніку 2020 года. Яна мусіла адказваць за камунікацыю з беларускімі кліентамі і ўладамі.
У беларускага перавозчыка "Белавія" ёсць самалёты Boeing. Кампанія планавала павялічыць іх колькасць, але гэтаму перашкодзілі санкцыі. Паветраныя санкцыі супраць Беларусі былі ўведзеныя пасля прымусовай пасадкі ў Мінску ў траўні 2021-га самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Мінск. З борта самалёта спецслужбы знялі экс-рэдактара тг-канала NEXTA Рамана Пратасевіча і экс-адміна тг-канала "Чорная кніга Беларусі" Сафію Сапега.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.