Канадскі форвард адмовіўся пераходзіць у ХК "Дынама-Мінск"

Канадскі форвард адмовіўся пераходзіць у ХК "Дынама-Мінск"

Канадскі форвард яраслаўскага хакейнага клуба "Лакаматыў" Брэндан Козун адмовіўся пераходзіць ў мінскае "Дынама", паведамляе championat.com

"Лакаматыў" хоча падпісаць кантракт з фінам Тэему Пулкіненам, правы на якога належаць "Дынама". Яраслаўскі клуб прапаноўваў памяняць Пулкінена на Козуна, аднак канадзец адмовіўся пераязджаць у Мінск.

У гэтым сезоне канадскі форвард набраў 35 (14 + 21) ачкоў у 59 гульнях за "Лакаматыў". У КХЛ ён таксама абараняў колеры "Ёкерыта", піша tut.by. У Кантынентальнай хакейнай лізе ён адзначыўся 160 (57+103) выніковымі баламі ў 196 матчах.

На зімовай Алімпіядзе ў Карэі Козун у складзе зборнай Канады выйграў бронзавы медаль. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі