Канцлер ФРГ: ва Украіне не будзе нямецкіх баявых самалётаў і войскаў

Танк / t.me/uniannet
Танк / t.me/uniannet

Ва Украіне не будзе нямецкіх баявых самалётаў і войскаў. Пра гэта 25 студзеня паведаміў канцлер ФРГ Олаф Шольц, піша тэлеграм-канал Deutsche Welle. Выступаючы ў бундэстагу, палітык пазначыў "чырвоныя лініі" для ваеннай падтрымкі Кіева ў будучыні.

Ён падкрэсліў, што наконт самалётаў даў усё зразумець яшчэ раней. Таксама ФРГ не адправіць ва Украіну наземныя войскі "ні пры якіх абставінах". Паводле слоў Шольца, "да гэтага часу гэтага не адбывалася, і не будзе мець месца ў далейшым. На гэта можна разлічваць".

Тым часам у амбасадзе Расіі ў Германіі адрэагавалі на рашэнне Берліна паставіць Кіеву танкі Leopard 2. Там лічуць, што яно небяспечнае і пераводзіць канфлікт на новы ўзровень супрацьстаяння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі