Кандыдат у прэзідэнты Чэрачань — пра суд над сваім начальнікам штаба

Кандыдат у прэзідэнты Чэрачань — пра суд над сваім начальнікам штаба

7 жніўня Стаўбцоўскі суд адправіў на 10 сутак адміністрацыйнага арышту начальніка штаба кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Чэрачня Мікалая Лысянкова. Яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. У пратаколе пазначана, што 24 ліпеня Лысянкоў праводзіў у Стоўбцах агітацыйны пікет і на нейкі час яго пакінуў. Ён з такім "парушэннем" не пагадзіўся. А ў штабе кандыдата ў прэзідэнты лічаць, што прычына затрымання і прысуду "звязана з жаданнем ўлады прэвентыўна ізаляваць і запалохаць каманды альтэрнатыўных кандыдатаў".

"Вы ўсё цудоўна разумееце, у якой краіне мы жывём і якія метады ўлада выкарыстоўвае супраць альтэрнатыўных кандыдатаў, — кажа Сяргей Чэрачань. — Я спадзяюся, што 9-га [жніўня] вы прыйдзеце і прагаласуеце за тых людзей, якія ніколі так рабіць не будуць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі