Кандыдата ў дэпутаты папярэдзілі за недакладныя звесткі пра адукацыю
Папярэджанне вынеслі Ігару Каваленку, кандыдату ў дэпутаты па магілёўскай Ленінскай акрузе, ганароваму донару Беларусі. Падставай для такога рашэння акруговай камісіі сталі недакладныя звесткі пра яго адукацыю.
У сваёй біяграфіі Ігар Каваленка пазначыў, што ў 1997 годзе скончыў Магілёўскі палітэхнічны тэхнікум па спецыяльнасці “Камерцыйная дзейнасць”. Але, як высветлілася, ён скончыў курсы павышэння кваліфікацыі пры Магілёўскім палітэхнічным тэхнікуме, але не сам тэхнікум.
На пасяджэнні камісіі на галасаванне выносіліся 2 варыянты пакарання: папярэджанне ці пазбаўленне рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты. Галасы камісіі падзяліліся на карысць папярэджання - 4 супраць 6.
Адзначым, што на пасяджэнні прысутнічалі назіральнікі АБСЕ.