Канстытуцыйны суд Беларусі — за тое, каб УНС меў статус канстытуцыйнага органа
Канстытуцыйны суд Беларусі — за тое, каб Усебеларускі народны сход атрымаў статус канстытуцыйнага органа. Пра гэта ў сваім выступе на сходзе заявіла намеснік старшыні суда Наталля Карповіч, паведамляе БЕЛТА.
"Падтрымліваем ініцыятыву кіраўніка дзяржавы аб наданні Усебеларускаму народнаму сходу статусу канстытуцыйнага органа, — гаварыла яна. — Канстытуцыйны суд прапануе такі варыянт нормы асноўнага закона".
Карповіч паведаміла пра тое, што працягваецца праца па падрыхтоўцы зменаў у Канстытуцыю РБ. Паводле яе слоў, "працэсы, якія сёння адбываюцца ў свеце і ўнутры краіны, патрабуюць распрацоўкі канстытуцыйнай мадэлі, якая адказвае выклікам эпохі, для далейшага развіцця Беларусі".
У першы дзень УНС Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "праект Канстытуцыі будзе гатовы... на працягу гэтага года", а ў пачатку 2022-га чакаецца рэферэндум.
У рэзалюцыі, прынятай Усебеларускім народным сходам, анансуецца стварэнне канстытуцыйнай камісіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.