Кантрабанду беларускіх цыгарэтаў на 2,2 млн долараў затрымалі ў Польшчы

Кантрабандныя беларускія цыгарэты / podlaskie.kas.gov.pl
Кантрабандныя беларускія цыгарэты / podlaskie.kas.gov.pl

На літоўска-польскай мяжы польскія мытнікі выявілі вялізную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэтаў.

Яны спынілі для кантролю літоўскую фуру, якой кіраваў грамадзянін Літвы. У дакументах значылася, што ён вязе ДСП. Аўтамабіль адправілі на рэнтген, а там высветлілася, што ў машыне перавозяць цыгарэты.

Мытнікі канфіскавалі 420 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэтаў. Сума кантрабанднага тавару ацэньваецца больш за 10 мільёнаў злотых (больш за 2,2 мільёна долараў).

Кіроўцу арыштавалі на тры месяцы. Польскі бок пачаў расследаванне.

Як распавядала Еўрарадыё, на пачатку лютага вялізную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэтаў затрымалі ў Літве: яе кошт ацэньваецца на амаль 2,6 мільёна еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі