Карэспандэнта Еўрарадыё запрасілі на запіс "Клуба рэдактараў"
Карэспандэнта Еўрарадыё Змітра Лукашука запрасілі на запіс "Клуба рэдактараў". У гэтай праграме на тэлеканале "Беларусь 1" абмяркоўваюцца актуальныя падзеі ў краіне і свеце. Запрашэнне Лукашука не выпадковае — 1 сакавіка прайшла "вялікая размова" Аляксандра Лукашэнкі. І якраз пытанне карэспандэнта Еўрарадыё і адказ кіраўніка дзяржавы хвілін на 40 сталі ці не самым яркім эпізодам мерапрыемства.
Сярод сямі ўдзельнікаў — вядучы Генадзь Давыдзька, галоўны рэдактар "Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.